19 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы пад выглядам «Белпошты» запусцілі рассылку аб «розыгрышы»

2
Ашуканцы пад выглядам «Белпошты» запусцілі рассылку аб «розыгрышы»

Яны прапануюць ад яе імя прайсці апытанне і здабыць грошы.

Кліентам «Белпошты» сталі прыходзіць паведамленні ў мэсэнджэры ад ашуканцаў. Аб гэтым арганізацыя паведаміла прэс-служба паштовай арганізацыі.

«Інфармуем вас пра тое, што ад імя РУП «Белпошта» невядомыя рассылаюць паведамленні ў мэсэнджарах пра юбілейны розыгрыш да 60-годдзя прадпрыемства і прапануюць прайсці апытанне, за якое карыстальнік нібыта атрымае грашовую суму 1000 рублёў», — гаворыцца ў паведамленні «Белпошты».

У арганізацыі папярэдзілі кліентаў, што гэтыя паведамленні прыходзяць ад ашуканцаў, а сама арганізацыя не праводзіць ніякіх юбілейных розыгрышаў. «Белпошта» настойліва просіць не паддавацца на хітрыкі зламыснікаў і не пераходзіць на невядомыя спасылкі.

Нагадаем, раней у «Белпошце» распавядалі пра іншую схему махлярства: невядомыя абтэлефаноўвалі людзей і прасілі як мага хутчэй забраць пасылку, якая нібыта прыйшла на іх імя, пра якую тыя і не падазравалі — праўда, яны павінны былі аплаціць кошт паштовых паслуг і паслуг адпраўніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках