3 траўня 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі акупанта-фізрука, які ўявіў сябе «арэнбуржскім казаком»

8
УСУ ліквідавалі акупанта-фізрука, які ўявіў сябе «арэнбуржскім казаком»

Захопнік таксама паспеў пабываць дружыннікам і выхавацелем у сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Церамок".

На вайне ва Украіне быў ліквідаваны расейскі акупант Вячаслаў Гур'янаў. Ён працаваў фізруком і выхавацелем рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей, але надумаў "добраахвотна" пайсці забіваць украінцаў.

Пра гэта паведаміў у Facebook журналіст-даследчык Іраклій Камахідзэ. 46-гадовы захопнік быў родам з Арэнбуржскай вобласці.

Гур'янаў 8 гадоў працаваў у роднай школе настаўнікам фізкультуры, а пасля працаваў выхавацелем у сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Церамок" для непаўналетніх.

Ён таксама быў дружыннікам. Як напісалі ў некралогу, “калі быў абвешчаны набор “добраахвотнікаў” для ўдзелу ў “спецаперацыі” ва Украіне, Гур'янаў пайшоў абараняць сваіх і чужых дзяцей, бацькоў і аднавяскоўцаў ад “б*ндэраўцаў і фашыстаў” у складзе Першага аддзела Арэнбуржскага казацкага войска”.

Акупант быў паспяхова ліквідаваны 15 лістапада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках