3 траўня 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Забойства Макея было больш выдасканаленай формай замаху на Лукашэнку»

11
«Забойства Макея было больш выдасканаленай формай замаху на Лукашэнку»
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
ФОТА: ANADOLU

Гэта можа скончыцца сур'ёзнымі палітычнымі наступствамі.

Палітолаг і публіцыст Андрэй Пянткоўскі ў праграме «Руна. Вайна» на «Апострофе TV» пракаментаваў загадкавую смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея на фоне інфармацыі ад аналітыкаў Інстытута Роберта Лансінга аб тым, што Крэмль рыхтуе ліквідацыю Лукашэнкі:

- Папярэджанне амерыканскага Інстытута аб тым, што рыхтуецца замах на Лукашэнку, прагучала да смерці Макея. Дык вось - забойства Макея было больш выдасканаленай формай замаху на Лукашэнку, чым непасрэдная ягоная ліквідацыя.

У Лукашэнкі выбілі ягонае акно на Захад, Макей акурат адказваў за заходні вектар. А ў апошні час, што дарэчы выклікала яшчэ большае раздражненне ў расейскіх прапагандыстаў, пачаў адказваць і за кітайскі вектар. Лукашэнка дамагаўся ад Сі такой жа заявы, як той зрабіў у дачыненні да Казахстана, што Кітай цвёрда падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Казахстана. Лукашэнка хацеў такой жа заявы і наконт Беларусі, што напружвала пуціна.

То бок, Лукашэнка пазбаўлены цяпер фактычна ўсіх замежных сувязяў, застаўся поўным закладнікам пуціна і цяпер яго нават забіваць не абавязкова. Але ўсё, што робіць Пуцін, - контрпрадуктыўна. Добра, нават калі ён прымусіць Лукашэнку напасці на Украіну, то беларускія жаўнеры павернуць гэтую зброю супраць іх жа. Пуцін дабіўся поўнай улады ў Беларусі. Лукашэнка 30 гадоў супраціўляўся спачатку Ельцыну, а потым Пуціну, ён шэсць месяцаў супраціўляўся непасрэднаму ўдзелу ў вайне з Украінай, а цяпер усё, Пуцін яго перамог. Але што далей будзе з гэтым рабіць Уладзімір Уладзіміравіч? Усе яго перамогі заканчваюцца цяжкімі палітычнымі наступствамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках