1 траўня 2024, Серада, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургію

3
Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургію
МАРЫЯ КАЛЕСНІКАВА

Са слоў лекараў, ёй становіцца лепш.

Палітычную зняволеную Марыю Калеснікаву, якая нядаўна перанесла аперацыю, перавялі з рэанімацыйнага аддзялення Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў хірургічнае. Пра гэта паведаміў 1 снежня тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі са спасылкай на бацьку Марыі Аляксандра.

Бацька Марыі кажа, што, са слоў лекараў, дачцэ становіцца лепш.

«Апетыт нармальны, Маша паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў лекар з калоніі. Сама Марыя Калеснікава ведае ад лекараў свой дыягназ, а таксама што і як аперавалі. Аляксандру Калеснікаву дыягназ не паведамілі», - гавораць у штабе.

Нагадаем, 29 лістапада стала вядома аб шпіталізацыі Марыі Калеснікавай. Паводле непацверджанай інфармацыі, у яе прабадная язва.

Раней Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў агульнага рэжыму. Адбываць пакаранне яе накіравалі ў ПК-4 Гомеля.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках