«Для Пуціна ідзе зваротны адлік»
4- 1.05.2024, 8:58
- 15,902
Важны момант упушчаны.
У Крамлі ўжо не раз заяўлялі пра нібыта «гатоўнасць да перамоў» з Украінай, але ўкраінскія ўлады такую магчымасць выключаюць. Напраўду, з рэжымам Пуціна ў РФ ніколі не атрымаецца пра нешта дамовіцца.
Такое меркаванне выказаў паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзен у каментары "24 каналу".
З ягоных слоў, Расея спрабуе паказаць, што нібыта з'яўляецца лідарам свету. Але аўтарытарны, дыктатарскі рэжым заўсёды трымаецца на вонкавым ворагу, нават калі такога ўвогуле не існуе. Тады яго проста трэба стварыць і з ім ваяваць.
"Трэба падкідваць новыя войны, расказваць пра дасягненні, змагацца за геапалітычны ўплыў. Але Пуцін, пачаўшы вайну ва Украіне, вярнуў Расею на шлях непазбежнага самазнішчэння”, — зазначыў паліттэхнолаг.
Тызенгаўзен падкрэсліў, што хаця расейскі дыктатар анэксаваў Крым, акупаваў іншыя рэгіёны Украіны, забіў тысячы нявінных людзей - усё гэта не пройдзе бяскарна. Калі, са слоў экспэрта, пройдуць дзесяцігоддзі - надыдзе раскаянне, выплата рэпарацый, прызнанне генацыду і “Пуцін ужо стаў на гэты шлях, зараз ідзе зваротны адлік”.
“Імперыя, якая распадаецца, ужо ніколі не дасягне свайго ранейшага ўзроўню. Расея ў падручніках гісторыі застанецца краінай, якая напала на іншую, значна меншую дзяржаву, але атрымала годны адказ”, – дадаў Барыс Тызенгаўзен.
Паводле ягоных слоў, злачынныя рэжымы сапраўды могуць пратрымацца дастаткова доўга, але Пуцін паставіў Расею на такі ўзровень, калі яна можа толькі скочвацца ўніз. Прызнання і славы ўжо не будзе, а пераемніка дыктатара ніхто не прыме з павагай - гэты момант надышоў.