Байцы УСУ адным набоем падпалілі пасадку з расейцамі ў Харкаўскай вобласці
1- 21.05.2024, 15:03
- 7,588

Магутнае відэа.
Байцы падраздзялення УСУ "Paskuda group" з супрацьтанкавага батальёна Трэцяй штурмавой брыгады працягваюць знішчаць акупантаў. Пра гэта 3 АШБр распавялі ў Telegram.
Як паведамляюць байцы, дрон быў абсталяваны запальным набоем, якім трапілі проста па пазіцыі акупантаў. Адбылася дэтанацыя і ўзгаранне варожага боекамплекта і паліва ў лесапасадцы.
Таксама на хаду дрон заляцеў у грузавік, які дастаўляў расейцаў.
З дапамогай FPV-дрона быў знішчаны буйнакаліберны кулямёт ДШК, комплекс назірання і мінамёт супраціўніка.
Усяго, за апошні тыдзень Трэцяя штурмавая знішчыла больш за 30 адзінак тэхнікі і ліквідавалі да 500 расейцаў.
Так, 338 расейцаў былі параненыя, а 120 назаўжды засталіся ляжаць ва ўкраінскай зямлі.
Байцы ўдарылі па варожым КСП і знішчылі пераправу акупантаў. Збілі 4 ударныя БПЛА «Ланцэт» і 1 выведвальны «Арлан». Прывялі ў непрыдатнасць значную колькасць брані, сярод якой "Тыгр", БТР-80, БМП-1, БМП-2, МТ-ЛБ і больш за дзясятак цяжкай аўтамабільнай тэхнікі. Знішчылі таксама танк Т-80 і САУ "Нона".
