У Крыме адбыўся маштабны пажар у казарме з расейскімі мабілізаванымі
10- 10.12.2022, 16:25
- 26,670
![У Крыме адбыўся маштабны пажар у казарме з расейскімі мабілізаванымі](https://i.c97.org/ai/527713/aux-head-1670678702-20221210_pozar_dwa_360.jpg)
У будынку знаходзіліся сотні вайскоўцаў.
У пасёлку гарадскога тыпу Савецкае акупаванага Крыма адбыўся маштабны пажар у будынку, дзе размясцілі расейскіх захопнікаў, паведамляе «Уніян» са спасылкай на тэлеграм-канал «Узброеныя сілы Украіны».
На апублікаваных кадрах бачна, што пажар ахапіў немалую плошчу, агонь узняўся на некалькі дзясяткаў метраў.
- Ці нешта прыляцела, ці ваякі напіліся, - заявіў відавочца на камеру.
На розныя падлікі, у будынку знаходзілася некалькі сотняў мабілізаваных. Сцвярджаецца, што пажар здарыўся сёння раніцай.
У сацсетцы пішуць аб параненых і ліквідаваных. Звесткі аб стратах ворага ўдакладняюцца.