Пуцін здзівіў вар'яцкімі фантазіямі пра Куп'янск
28- 19.12.2025, 17:19
- 24,956
Кіраўнік Крамля хлусіць у вочы.
Нягледзячы на паездку ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага у Куп'янск (Харкаўская вобласць), расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін працягвае заяўляць пра «акружэнне горада». Прэзідэнт краіны-агрэсара сцвярджае, што ў расійскім акружэнні знаходзяцца больш за 3 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Такія заявы расійскага дыктатара прагучалі 19 снежня, праз тыдзень пасля візіту Зяленскага ў горад на Харкаўшчыне.
«Туды падысці немагчыма, Зяленскі артыст, і вельмі добры», – лічыць Уладзімір Пуцін.
Паводле слоў расійскага дыктатара, акупанты «захапілі» Куп'янск «некалькі тыдняў таму» і «ўзялі ў акружэнне 3,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў».