27 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Застрэліўся экс-камандзір авіябазы ў Баранавічах

17
Застрэліўся экс-камандзір авіябазы ў Баранавічах

Паводле адной з версій, яму не падоўжылі кантракт.

Паводле інфармацыі беларускіх тэлеграм-каналаў, на мінулым тыдні ўчыніў суіцыд Юрый Вараб'ёў - былы камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакуецца на аэрадроме ў Баранавічах.

Пра гэта папярэдне паведаміў канал «Посмотри, брехня?», пазней інфармацыя пацвердзілася. Ураджэнец РФ, палкоўнік Юрый Вараб'ёў камандаваў 61-й ІАБ з 2007 да 2011 гг.

Вядома, што апошнія гады ён працаваў на 558-м авіярамонтным заводзе і быў старшынём Савета ветэранаў 61-й авіябазы. Паводле адной з версій, прычынай стала тое, што мужчыну не падоўжылі кантракт.

«Застрэліўся былы камандзір 61-й базы, сёння хавалі, прозвішча Вараб'ёў. Ён на авіязаводзе працаваў. Кажуць, што з-за таго, што кантракт не падоўжылі, пенсіянер ужо быў», - піша «Беларусь за МКАДам».

Дапоўнена: З іншай версіі, рэч не ў тым, што не падоўжылі кантракт.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках