5 траўня 2024, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сказалі, што пашпарты сёлета не робяць»

7
«Сказалі, што пашпарты сёлета не робяць»

Беларусы скардзяцца на праблемы з заменай дакументаў.

Чытачка Charter97.org з Віцебску распавяла, што ёй адмовілі ў замене пашпарта:

- Пашпартыстка сказала, што пашпарты старога ўзору да новага года не робяць. Сказала, што часова выдача спыненая. Калі вельмі тэрмінова, дык звяртацца ў аддзяленне грамадзянства і міграцыі.

Пры гэтым было зададзенае пытанне: «А каму трэба рабіць пашпарт». Сказалі, што можна зрабіць толькі біяметрычны. Потым патэлефанавалі ў аддзяленне грамадзянства і міграцыі, а там адказалі, што біяметрычны пашпарт робяць без затрымак цягам 15 дзён, а звычайны - канец студзеня.

Вельмі дзіўна. Хаця атрымаць пашпарт у пачатку восені было без праблем.

Карэспандэнту сайта Charter97.org, які патэлефанаваў у віцебскі пашпартны стол, пацвердзілі словы чытачкі: замяніць пашпарт сёлета ўжо немагчыма.

Раней беларусы расказвалі аб тым, што ў рэгіёнах ім адмаўляюць у паскораным абмене пашпарта старога ўзору праз недахоп бланкаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках