Менчукоў зноў просяць дапамагчы з прыбіраннем снегу
18- 21.12.2022, 21:04
- 9,132
У ЖКГ не стае працаўнікоў?
Гарадскія ўлады зноў просяць месцічаў дапамагчы з прыбіраннем снегу ў дварах, на прыдамовых тэрыторыях і прылеглых дзялянках ходнікаў.
Як піша «Мінск-Новості», дапамога камунальным службам патрабуецца ў сувязі з перападамі тэмпературы і моцнымі ападкамі. Неабходны інвентар абяцаюць даць службы ЖКГ.