Ва УСУ з'явілася башкірская рота
14- 3.12.2022, 0:19
- 29,466

На днях яна дашчэнту разбіла «вагнераўцаў» пад Бахмутам.
У складзе Узброеных сілаў Украіны з'явілася рота з нараджэнцамі Башкартастана. Некалькі дзён таму яна зачысціла апорны пункт расейскіх наймітаў з ПВК «Вагнера», піша «Главред».
Адзначаецца, што башкірская рота не ўваходзіць у склад легіёна «Свабода Расеі».
Пры гэтым легіён «Свабода Расеі», які складаецца з замежнікаў, цяпер ваюе пад Бахмутам у Данецкай вобласці. Менавіта там знаходзіцца адзін з самых «гарачых» кірункаў на фронце.
Таксама паведамляецца, што на баку УСУ ваюе цюркская рота «Туран».