27 лiпеня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Макею напярэдадні смерці не зрабілі медыцынскую дапамогу

32
СМІ: Макею напярэдадні смерці не зрабілі медыцынскую дапамогу

Вялікі інфаркт мог быць вынікам атручвання.

Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец апублікаваў інфармацыю ад тэлеграм-канала «Беларуская разведка», якая змяшчае цікавыя падрабязнасці пра абставіны смерці кіраўніка лукашысцкага МЗС Уладзіміра Макея:

«Канстатуем, што Уладзімір Макей памёр у выніку шырокага трансмуральнага інфаркту. Прычынай паслужыў тромб. Ён у сваю чаргу выклікаў раптоўную фібрыляцыю мышцы сэрца і інфаркт, як вынік несвоечасова зробленай медыцынскай дапамогі. Напярэдадні Уладзімір Макей паскардзіўся на нядужанне блізкім, але на просьбы звярнуцца ў "хуткую" адмовіўся, спаслаўшыся на верагодную стомленасць.

Версія самагубства з'яўляецца няслушнай.

Нагадваем, што нельга цалкам выключыць версію атручвання, бо наяўныя ў арсенале спецслужбаў Крамля атрутныя рэчывы цалкам здольныя выклікаць падобныя сімптомы і наступствы цягам 48 гадзінаў пасля кантакту са смяротным агентам», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках