26 красавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запарожскі фронт РФ разбураецца: УСУ гатовыя рассячы «Крымскі калідор»

2
Запарожскі фронт РФ разбураецца: УСУ гатовыя рассячы «Крымскі калідор»

Херсонска-крымская групоўка ворага трапляе ў аператыўнае акружэнне.

Раман Світан, ваенны эксперт, палкоўнік запасу УСУ, адзначыў, што пасля выхаду да Азоўскага мора ўкраінскае войска рассякае расейскі калідор у Крым і пераводзіць у рэжым аператыўнага акружэння херсонска-крымскую групоўку ворага.

Пра гэта ён расказаў у эфіры «Еспресо».

«Запарожскі фронт цяпер мае ўшырыню 250–270 км, а ўглыбіню блізу 100 км да ўзбярэжжа Азоўскага мора. Шчыльнасць войскаў у расейцаў на гэтым адрэзку, мабыць, самая маленькая сярод усіх іншых адрэзкаў фронту, таму яны сябе адчуваюць вельмі няўпэўнена. Тыя ўкраінскія рэзервы, што былі перакінутыя з правага на левы бераг ракі Дняпро, узмацняюць і Запарожскі фронт, дзе ёсць тры перспектыўныя кірункі будучай атакі ўкраінскіх войскаў: з Арэхава на Такмак і Мелітопаль, з Гуляйполя на Палогі і Бярдзянск, з Вуглядара на Валнаваху і далей на Марыюпаль», – пракаментаваў палкоўнік запасу УСУ.

Раман Світан дадаў, што расейцы разумеюць прыярытэтнасць гэтых кірункаў, таму адчуваюць хісткасць сітуацыі і ў расейскім войску пачынаецца дэзерцірства, ужо адлоўліваюць адмоўнікаў і ўцекачоў з гелікоптараў, як сайгакаў у стэпе.

«Цяпер пачаліся маразы і падсохла, таму мяркую, што ў найбліжэйшы час украінскія войскі пачнуць выконваць задачы скрыжавання сухапутнага калідора расейцаў у Крым і выхаду на ўзбярэжжа Азоўскага мора. Пасля выхаду да Азоўскага мора ўкраінскае войска рассякае расейскі калідор у Крым і пераводзіць у рэжым аператыўнага акружэння херсонска-крымскую групоўку ворага. У ворага застанецца адзіны шлях забеспячэння – Крымскі мост, але паўторныя ўдары па ім канчаткова гэтую расейскую групоўку закрыюць у кацёл, таму аптымальны варыянт – выхад на Азоўскае ўзбярэжжа і далей зачыстка ад расейцаў, дзесьці праз тыдзень-паўтара ў ворага скончацца вайсковыя запасы, таму можна будзе ўпэўнена зачышчаць ад расейцаў і частку Запарожскай, і Херсонскую вобласць, і далей заходзіць у Крым праз Мелітопаль. Там ёсць тры сухапутныя калідоры: Арбацкая стрэлка, Чангар і Перакоп у раёне Армянска. Да Армянска мы цяпер ужо дастаем HIMARS, гэта значыць, гэтая справа найбліжэйшых тыдняў. Самы перспектыўны кірунак – з Гуляйполя на Палогі, менавіта з Палогаў назіраецца цяпер выхад расейскіх войскаў на Марыюпаль», – растлумачыў Світан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках