27 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа рыхтуе магутны ўдар па Крамлі

12
Еўропа рыхтуе магутны ўдар па Крамлі

Ён будзе мець рэальныя наступствы для рэжыму ў Маскве.

Пастанова Еўрапарламента пра прызнанне Расеі краінай-спонсаркай тэрарызму – гэта не толькі важны палітычны жэст. Ён можа мець рэальныя наступствы для рэжыму ў Маскве. Сярод іншага, яна паскарае пазбаўленне РФ статуту сталага чальца Рады бяспекі ААН. Калі гэта адбудзецца, гэта стане магутным ударам па Крамлі і партыі вайны асобна.

Ахвотных гандляваць са спонсарам тэрарызму таксама стане менш, бо гэта небяспечна для іміджу канкрэтнай краіны ці кампаніі. У нейкі момант ад бізнэс-стасункаў з Масквой могуць адмовіцца нават Пекін і Дэлі. Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв'ю obozrevatel.com выказаў экс-амбасадар Украіны ў Харватыі, Босніі і Герцагавіне Аляксандр Леўчанка.

– 23 лістапада Еўрапарламент прызнаў Расею дзяржавай-спонсаркай тэрарызму. Раней такая пастанова было прынятая ў шэрагу краінаў Еўропы. Але, нягледзячы на ўсю іх знакавасць і важнасць, мы разумеем, што рэальна спыніць Пуціна зможа толькі пазбаўленне ягонага рэжыму фінансавых уліванняў. Ці дапаможа гэтая пастанова Еўрапарламента, папярэднія палітычныя пастановы ці будучыя развязаць гэтую праблему – пазбавіць, нарэшце, Крэмль грошай?

– Спачатку растлумачу, чаму Расея прызнаная краінай-спонсаркай тэрарызму, а не краінай-тэрарысткай. Бо ў міжнародным праве ёсць вызначэнне першага тэрміна, а вызначэння другога няма. І толькі з гэтай прычыны гэты тэрмін не выкарыстоўваецца.

Але статус дзяржавы-фундатаркі тэрарызму – вельмі падазроны статус, напрыклад, для ажыццяўлення бізнэс-кантактаў, падпісання бізнэс-пагадненняў і да т.п. Вядома, гэта будзе шкодзіць Маскве весці бізнэс і рабіць выгляд, што нічога не здарылася.

Мы разумеем, што ў пытанні нафтавага эмбарга ёсць пэўныя выключэнні для некаторых краінаў, якія знаходзяцца ў вельмі складаным стане. Што да газавага эмбарга, то да гэтага пытання толькі падбіраюцца. Расея прадае газ свабодна.

Але прызнанне Расеі краінай-спонсаркай тэрарызму выводзіць у новую плоскасць пытанне пазбаўлення РФ статусу сталага чальца Рады бяспекі ААН. Вы ведаеце, што Украіна ўжо шмат разоў узнімала гэтае пытанне. Гэта палітычнае пытанне, але вельмі статуснае для Расеі. Калі яна страціць месца ў Радзе Бяспекі ААН, гэта будзе вялізны ўдар па Крамлі і па той партыі вайны, якая цяпер знаходзіцца ва ўладзе ў Маскве.

Датычна фінансавых рэчаў, магчыма, прамой сувязі тут і няма. Між тым усе бізнэс-кантакты з краінай-спонсаркай тэрарызму знаходзяцца пад асаблівым кантролем дзяржаўных органаў. Дзяржава будзе асабліва кантраляваць падпісанне газавых і нафтавых кантрактаў, калі другі бок з'яўляецца дзяржавай-спонсаркай тэрарызму.

Таму гэта вельмi важна. Мы ствараем пэўны фронт непрымання Расеі, яе палітыкі спачатку на еўрапейскім кантыненце. Але спадзяемся, што і Азія, і Паўднёвая Амерыка стануць прыглядацца да таго, з кім яны маюць зносіны.

Еўрапейцы ствараюць пераходны масток уплыву на палітыку, перш за ўсё, азіяцкіх спажыўцоў расейскай нафты і газу, а гэта, вядома, перш за ўсё Кітай і Індыя.

– Такім чынам, вы думаеце, што самы галоўны вынік гэтых палітычных пастановаў – гэта тое, што асобныя краіны і структуры могуць адмовіцца ад супрацоўніцтва з Расеяй проста таму, што цяпер гэта будзе выглядаць занадта непрыгожа?

– Вядома. Дзяржава-спонсарка тэрарызму – гэта перш за ўсё палітычная кваліфікацыя, але таксама і юрыдычная. Бо тэрарызм асуджаецца.

Паралельна ў такіх рэзалюцыях гаворыцца пра неабходнасць пакарання ўсіх, хто займаецца спонсарствам тэрарызму. Дапусцім, ты падпісваеш доўгатэрміновы кантракт з пэўнай асобай, а пасля яна трапляе за краты як спонсарка тэрарызму. Гэта значыць, ты рызыкуеш усім. Калі асоба або група асобаў трапіць у турму, кампенсацыя стратаў будзе ўскладненая.

Збольшага Расея названая тым, кім яна з'яўляецца. Цяпер пытанне ў тым, каб за спонсарства тэрарызму была не толькі палітычная, але і прававая адказнасць, і ўсе тыя, хто стаіць за гэтымі ракетнымі нападамі на цывільную інфраструктуру Украіны, былі пакараныя адпаведным міжнародным судом за злачынствы вайны ва Украіне. Ужо зроблены шэраг крокаў для стварэння такога суда ў Гаазе, які змушаў бы да адказнасці фізічных асобаў і, магчыма, юрыдычных.

– Вы ведаеце, што ў той жа пастанове Еўрапарламента ёсць прапанова ўвесці другасныя санкцыі. Размова ідзе пра пакаранне тых, хто, нягледзячы на санкцыі, прадаўжае супрацоўнічаць з Расеяй. Сярод іншых пад гэтыя другасныя санкцыі могуць патрапіць Кітай, Казахстан, Арменія, Турцыя, Індыя. Як вы ацэньваеце перспектыву ўвядзення такіх санкцый?

– Другасныя санкцыі закрываюць дзіркі. Спачатку ўводзяцца першасныя санкцыі, але заўсёды знаходзяцца краіны, якія шукаюць спосабы абысці іх. Таму цяпер усе гэтыя пералічаныя краіны задумаюцца, у тым ліку і Кітай, але ў меншай ступені, таму што гэта сталы чалец Рады бяспекі ААН і гэтак далей. А ўсе астатнія дзяржавы могуць моцна пацярпець.

Але калі ўся Еўропа будзе праводзіць санкцыйную палітыку супраць Кітая, я думаю, гэта яму таксама толькі нашкодзіць, бо гандлёвае абарачэнне паміж Кітаем і Еўропай ледзь не трыльённае. Таму Пекіну трэба больш уважліва ставіцца да таго, якім чынам набываць расейскі газ і нафту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках