28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Украінскія войскі прарвалі фронт каля Крамянной

4
ISW: Украінскія войскі прарвалі фронт каля Крамянной

Контрнаступ узмацніўся па ўсёй лініі на гэтым адрэзку.

Узброеныя сілы Украіны здзейснілі лакальныя прарывы фронту на паўднёвы захад і паўночны захад ад Крамянной.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW) са спасылкай на ўкраінскія і расейскія крыніцы. Указваецца, што гэта адбылося 2 снежня.

Адзначаецца, што паводле словаў вядомага расейскага блогера, УСУ нязначна прасунуліся ў лясах на поўдзень ад Крамянной і дасягнулі ўскраінаў Чырвонапапоўкі (прыкладна 10 км на паўночны захад ад Крамянной). Акрамя таго, украінскія воіны ўзмацнілі контрнаступ па ўсёй лініі фронту і ў раёне трасы Сватава – Крамянная.

Таксама аналітыкі ISW прыводзяць словы кіраўніка Луганскай АВА Сяргея Гайдая, што ўкраінскія сілы знаходзяцца вельмі блізка да Крамянной і нават пабывалі на падстанцыі «Крамянская» непадалёк ад населенага пункта.

У справаздачы ISW дадаецца, што акупанты прадоўжылі мінімальнае прасоўванне ў раёне Бахмута і вялі наступальныя дзеянні ў раёне Аўдзееўкі – Данецка. На захад ад Сватава УСУ і захопнікі за мінулыя суткі прадоўжылі весці лакальныя баі.

Паводле ацэнкі аналітыкаў, расейскія войскі ўсё яшчэ ўяўляюць пагрозу ўкраінскай энэргетычнай інфраструктуры, нягледзячы на поспех украінскай СПА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках