19 красавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнабаеўскі мсціўца»: Як украінскае падполле дапамагала УСУ знішчаць акупантаў

1
«Чарнабаеўскі мсціўца»: Як украінскае падполле дапамагала УСУ знішчаць акупантаў

Партызаны ўзламалі камеру відэаназірання аэрадрома адразу пасля прыходу туды расейцаў.

Сяло Чарнабаеўка пад Херсонам вядомае праз шматразовыя ўдары Узброеных сілаў Украіны па групоўцы сілаў і тэхнікі войскаў РФ, якія размяшчаліся на тэрыторыі аэрапорта «Херсон» у гэтым населеным пункце. Актыўны ўдзельнік украінскага падполля з пазыўным «Мавік» усе месяцы акупацыі дапамагаў УСУ знішчаць ворага.

Мясцовы жыхар асабіста сачыў за перамяшчэннем захопнікаў і наводзіў на іх украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта ён расказаў Цэнтру нацыянальнага супраціву пры Сілах спецыяльных аперацый УСУ.

Адразу пасля таго, як акупанты зайшлі на тэрыторыю аэрапорта, партызан узламаў камеру відэаназірання аэрадрома. Ён запісваў відэа і лічыў тэхніку расейцаў, пасля чаго перадаваў інфармацыю ўкраінскім вайскоўцам праз бот. Праз 30–60 хвілінаў вораг ужо здолеў выключыць камеры.

Праз некаторы час «Мавік» атрымаў дрон, з дапамогай якога сачыў за захопнікамі ў Чарнабаеўцы. Адзін дрон ён страціў падчас такога вылету.

«Кожны ўзлёт засякалі тэхніку: дзе яна стаіць, дзе яна грунтуецца. Праз дзень-два былі прылёты. Калі засеклі СПА, нашы хлопцы адразу адпрацоўвалі па гэтым аб'екце... Эмоцыі былі вельмі добрыя, заўсёды радаваліся гэтым прылётам, радаваліся ўсе, не толькі я», – кажа партызан.

Ён расказаў, што падполле дапамагала УСУ не толькі ў Чарнабаеўцы, але і ў Херсоне, Белазёрцы і на іншых прылеглых тэрыторыях.

«У нашым сяле нават цвікі раскідвалі па дарозе, каб максімальна пагоршыць ім усе прыезды», – расказаў украінец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках