Войскі РФ панеслі вялізныя страты на Запарожжы: У Такмак завезлі больш за 10 грузавікоў з параненымі і забітымі
5- 3.12.2022, 10:52
- 17,218
УСУ выбіваюць акупантаў з пазіцый на гэтым адрэзку фронту.
У лякарню часова акупаванага Такмака (Запарожская вобласць) завезлі больш за 10 аўтамабіляў з параненымі і забітымі расейскімі вайскоўцамі.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
«Вораг прадаўжае несці страты. Так, у горад Такмак Запарожскай вобласці зафіксавана прыбыццё ў лякарні больш за дзесяць аўтамабіляў з параненымі вайскоўцамі і целамі загінулых акупантаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, учора стала вядома, што ўкраінскія войскі нанеслі ўдар па пазіцыях расейцаў недалёка ад сяла Цярпенне ў Запарожскай вобласці. У ворага ёсць страты і параненыя.
Акрамя таго, паводле словаў аднаго з аналітыкаў выведнай службы McKenzie Intelligence Services, у Запарожскай вобласці фіксуецца адступленне расейскіх падраздзяленняў.