Пентагон паказаў самы сучасны стратэгічны бамбавік ЗША
22- 3.12.2022, 11:29
- 11,470
У прэзентацыі ўдзельнічаў міністр абароны Лойд Осцін.
У Злучаных Штатах прапанавалі стратэгічны бамбавік B-21 Raider. Яго ўважаюць за самы сучасны самалёт амерыканскіх ваенна-марскіх сілаў.
Пра гэта паведамляецца ў Twitter Пентагона.
У прэзентацыі ўдзельнічаў міністр абароны ЗША Лойд Осцін.
.@SecDef: [The @USAirForce’s B-21 Raider is] proof of the Department’s long-term commitment to building advanced capabilities that will fortify America’s ability to deter aggression, today and into the future. pic.twitter.com/93ahmw90Ar
— Department of Defense 🇺🇸 (@DeptofDefense) December 3, 2022
«Распрацоўка B-21 даказвае доўгатэрміновую адданасць Міністэрства абароны ЗША стварэнню перадавых сродкаў, якія ўмацуюць здольнасць Штатаў стрымліваць агрэсію сёння і ў будучыні», – адзначыў чыноўнік.
Паводле словаў кіраўніка Пентагона, нават самым сучасным сістэмам СПА будзе складана выявіць бамбавік.
Першы палёт самалёта прызначаны на 2023 год. Выпрабаванне пройдзе на авіябазе Эдвардс у Каліфорніі.