Відэафакт: Пакалечаны на вайне акупант расплакаўся перад Пуціным
38- 3.12.2022, 11:41
- 24,292
Баявік заявіў, што «нездарма хлопцы загінулі».
Баявік «ДНР» Вадзім Серык падзякаваў расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну за тое, што «Данбас забралі ў Расею». Выданне «Обозреватель» звяртае ўвагу на той факт, што менавіта праз пастановы прэзідэнта РФ гэты экс-тэрарыст стаў інвалідам.
Серык у 2015 годзе атрымаў мінна-аскепкавае раненне ў пасёлку Спартак, недалёка ад Данецкага аэрапорта, у выніку чаго і стаў інвалідам-вазочнікам. А цяпер ён звярнуўся да Пуціна са слязамі радасці на вачах. Адпаведнае відэа ўмомант растыражавала расейская прапаганда.
«Хацеў бы яшчэ вельмі моцна вам падзякаваць за тое, што Данбас забралі ў Расею. Нездарма мы змагаліся, не дарма хлопцы гінулі. Дзякуй вам», – сказаў баявік, седзячы ў інвалідным вазку. І на гэтых словах ён расплакаўся.
Пуцін у адказ на гэта выказаў сваё захапленне такімі тэрарыстамі, як Серык, ён назваў іх «людзьмі, якія не пабаяліся змагацца за сябе і іншых».