25 красавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская чыгунка праз санкцыі перастане прадаваць квіткі?

8
Беларуская чыгунка праз санкцыі перастане прадаваць квіткі?

Прагназуецца збой у працы інфармацыйных сістэмаў платформы, сумяшчальнай толькі з абсталяваннем ад IBM.

Беларускай чыгунцы пагражае спыненне продажу квіткоў?

Такая выснова напрошваецца праз выкарыстанне на БЧ для продажу квіткоў АСК "Экспрэс" расейскага распрацоўніка АТ "Усерасейскі навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту" (УНДІЧТ, належыць ААТ РЧ), піша "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

Паводле інфармацыі расейскага выдання "Коммерсантъ" на РЧ прагназуюцца сур'ёзныя праблемы з продажамі квіткоў на міжнародныя цягнікі. Гэта звязана з працай інфармацыйных сістэмаў РЧ на лічбавай платформе, сумяшчальнай толькі з абсталяваннем ад IBM, якая спыніла працу з РФ праз ваенныя дзеянні ва Украіне.

Цікава тое, што залежнасць БЧ ад АСК "Экспрэс" прамая і ажыццяўленне продажаў квіткоў на цягнікі без яе эксплуатацыі ў сапраўдны момант практычна немагчымая. І гэтага не змяніць у кароткім перыядзе часу. Спецыялісты шмат гадоў звяртаюць увагу кіраўніцтва БЧ на такі стан справаў, аднак усё застаецца па-ранейшаму, у адрозненне, напрыклад, ад Украінскіх чыгунак, якія маюць уласную аналагічную сістэму продажу квіткоў.

Адзначым, што залежнасць інфармацыйных сістэмаў БЧ ад РЧ існуе не толькі ў пасажырскай гаспадарцы, але і ва ўсіх астатніх, уключаючы гаспадарку перавозак, вагонную, лакаматыўную.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках