28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве навіны для Лукашэнкі – «добрая» і дрэнная

3
Дзве навіны для Лукашэнкі – «добрая» і дрэнная
ФОТА: ТАСС

Абмяняць адвечную мантру на «паслабленні» ад Захаду ў гэты раз не атрымаецца.

Гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман напісаў пра дзве навіны для дыктатара Лукашэнкі – умоўна «добрую» і вельмі дрэнную:

– Пачнем з добрай. Апошняя справаздача амерыканскага Insitute for the Study of War паказвае, што эксперты (а значыць, і палітыкі) на Захадзе зразумелі асноўнае пасланне Лукашэнкі: за агрэсіўнай рыторыкай пра планы NATO напасці на Беларусь і неабходнасць быць «пільным» хаваецца жаданне не ўблытваць беларускае войска ў баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны. Гэта гісторыя таго самага сабакі, які гучна брэша, але не кусае.

А цяпер дрэнная: на Захадзе, якім, як мяркуе «хітрун» Лукашэнка, кіруюць «дурні» і «прасцякі», выдатна разумеюць, што апошняе слова ў пытаннях вайны будзе не за Лукашэнкам, а за Пуціным. І абмяняць адвечную мантру «я добры, мяне злы Пуцін прымусіў (прымушае)» на санкцыйныя паслабленні ў гэты раз не атрымаецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках