Прыгожын паабяцаў адправіць Рагозіна з Данбаса ў пластыкавым мяшку
21- 3.12.2022, 13:50
- 26,718

Верхавода ПВК «Вагнера» зацікавіла натаўская форма экс-кіраўніка Раскосмасу.
Заснавальнік ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын назваў паездкі экс-кіраўніка Раскосмасу Дзмітрыя Рагозіна на Данбас бескарыснымі:
«Мы ўжо бачым, як выдатна лятаюць нашыя спадарожнікі і як мы прасунуліся ў гэтым кірунку. Мяркую, што паездкі такога кшталту абсалютна бескарысныя і ні да чога пазітыўнага не прыводзяць. Думаю, што калі б ён паспрабаваў з кімсьці з вагнераўцаў сустрэцца, то яго наўрад ці прынялі б.
У прынцыпе, падраздзяленні ПВК "Вагнер" дастаткова добра падрыхтаваныя і ўважліва адсочваюць у прыцэлы прадстаўнікоў NATO. Таму калі б чалавек у натаўскім адзенні наблізіўся да пазіцый ПВК "Вагнер", то думаю, мы адправілі б яго ў пластыкавым мяшку для апазнання», – цытуе Прыгожына ТГ-канал NR.
Раней СМІ заўважылі, што экс-куратар расейскага ВПК Дзмітрый Рагозін «ваюе супраць NATO» ў натаўскай экіпіроўцы.


