УСУ зрэзалі расейскі ўдарны кулак, які рваўся на Вуглядар
6- 3.12.2022, 19:52
- 24,976
«Эпічная бітва» РФ пацярпела паразу.
У Паўлаўцы, якую расейскія акупанты гучна абвясцілі ўзятай, пачалі адбывацца «вельмі дзіўныя справы».
Увагу на гэта звярнуў у Facebook ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка.
Яшчэ месяц таму, у першых днях лістапада, акупацыйныя расейскія войскі абвясцілі пра паход на Вуглядар.
Гэтую аперацыю яны разам з крамлёўскай прапагандай нават назвалі «эпічнай бітвай». Для прарыву фронту расейцы напружыліся, сабраўшы ў адзіны баявы кулак пяць так-сяк укамплектаваных БТГр. Аднак развязаць задачу так і не здолелі.
«Эпічная бітва для падраздзяленняў 40-й брыгады, 155-й брыгады ТОФ, ОБТФ "Каскад" і іншага шалупіння ўперлася ў сяло Паўлаўка», – расказаў Каваленка.
Ён адзначыў, што ў «мясасечцы» ў Паўлаўцы больш як палова расейскай групоўкі была знішчаная.
11 лістапада акупанты, страціўшы значную частку баяздольнасці, выйшлі на ўскраіны вёскі.
А 20 лістапада прапаганда РФ гучна абвясціла пра захоп Паўлаўкі. Пры гэтым пра Вуглядар акупанты нават перасталі згадваць.
Аднак, мяркуючы з усяго, нават з узяццем Паўлаўкі ўсё не так гладка. У ноч на 3 снежня акупацыйныя сілы РФ абстралялі пасёлак.
«Дзіўна, навошта абстрэльваць сяло, якое знаходзіцца пад тваім кантролем?» – задаўся пытаннем блогер.
Можна меркаваць, што расейцы не кантралююць населены пункт напоўніцу.