Піянткоўскі: У расейскіх прапагандыстаў пачалася непрыкрытая паніка
4- 3.12.2022, 14:49
- 13,302

У Крамлі ўсвядомілі, што прайграюць вайну супраць Украіны.
У Расеі пачалі ўсведамляць, што пуцінскае войска пацерпіць паразу ў вайне супраць Украіны, а ўсе вайсковыя злачынцы апынуцца на лаве падсудных. Прычым аб катастрафічным становішчы РФ ужо пачалі расказваць крамлёўскія прапагандысты.
Таксама на расТВ усё часцей вядуцца размовы пра неабходнасць перамоў. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу FREEDOM заявіў расейскі публіцыст і сацыёлаг Андрэй Піянткоўскі.
З ягоных слоў, вядомая пуцінская прапагандыстка Маргарыта Сімоньян заявіла, што ў Расеі катастрофа. Таксама яна пачала перажываць, што расейцы будуць несці адказнасць за ўчыненыя злачынствы.
«Катастрофай яны ўважаюць тое, што яны апынуцца на лаве падсудных. Яны ўчынілі катастрофу для Расеі, а турбуе іх толькі ўласны лёс. Я б сказаў, што гэтыя настроі зайшлі вельмі далёка», - адзначыў Піянткоўскі.
Таксама ён дадаў, што двое прапагандыстаў - Захар Прылепін і Вольга Скабеева - пачалі спрачацца ў эфіры расТВ аб тым, што ўдары па гарадах бессэнсоўныя і іх трэба спыніць. Таксама ў РФ усё часцей упрошваюць аб перамовах.
«А яшчэ ёсць у іх сістэмны ліберальчык, Аляксей Навумаў яго завуць. Відаць, таксама атрымаў метадычку адной з вежаў Крамля. Ён у запале ўсклікнуў - быў адзін горад падчас Другой сусветнай вайны, у якім не было ні вады, ні цяпла, ні святла. Гэты горад не здаўся, ён называўся Ленінград. Чаму вы думаеце, што Кіеў здасца? – сказаў Піянткоўскі аб рыторыцы пуцінскіх прапагандыстаў.