25 красавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія мінамётчыкі падпалілі «буханку» і грузавік з жаўнерамі РФ пры спробе штурму

3
Украінскія мінамётчыкі падпалілі «буханку» і грузавік з жаўнерамі РФ пры спробе штурму

Дрон зняў на відэа, як байцы УСУ сарвалі расейскі напад «у зародку».

На Данбасе падраздзяленне К2 са складу 54-й АМБр УСУ разбіла дзве адзінкі расейскай тэхнікі мінамётамі.

Аперацыя карэктавалася і здымалася на відэа з дапамогай БПЛА.

Ролік апублікаваў у Facebook вядомы ўкраінскі фонд «Вярніся жывым».

Расейцы нарваліся на агонь УСУ пры спробе штурму. Мінамётчыкі дакладнымі ўдарамі знішчылі расейскую тэхніку.

Мяркуючы па абнародаваных кадрах, аднаўленню яна ўжо не падлягае.

«Да тла спаленыя расейскі грузавік і шэрая «буханка», якую даслоўна анігілявалі трапным стрэлам з мінамёта. Ворагу варта добра падумаць, перш чым штурмаваць пазіцыі вайскоўцаў з К2 на Данбасе. У найлепшым выпадку ім свеціць палон. У найгоршым - яны стануць абузай для ўкраінскай зямлі, як і ўжо больш за 90 тысяч іх суайчыннікаў», - паведаміў фонд.

Страты акупацыйных войскаў РФ пры гэтым удары ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках