19 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя аўтамабілі, якія больш за ўсё страчваюць у цане пасля пакупкі

6
Названыя аўтамабілі, якія больш за ўсё страчваюць у цане пасля пакупкі

Рэйтынг склалі амерыканскія аналітыкі.

Экспэрты кампаніі Compare The Market прааналізавалі пошукавыя запыты ў Google па тэме «ўжываныя аўтамабілі», якія часцей за ўсё рабілі жыхары ЗША ў перыяд з красавіка 2021 да сакавіка 2022 года. Пасля чаго спецыялісты наважылі высветліць, якія з гэтых аўтамабіляў больш за ўсё страчваюць у кошце пасля іх пакупкі.

У выніку першае месца ў спісе заняў японскі электракар Nissan Leaf. За тры гады эксплуатацыі зялёны хэтчбэк страціў адразу 49% свайго першапачатковага кошту. На думку экспэртаў, гэта звязана з тым, што на сусветным рынку з'яўляюцца больш тэхналагічныя электракары, якія прыкметна пераўзыходзяць Leaf.

На другім месцы рэйтынгу - Range Rover. Красовер пятага пакалення за тры гады страчвае ў кошце 44%. Пры гэтым на гэты момант гэта адзін з самых дарагіх пазадарожнікаў у ЗША. Кошты на мадэль стартуюць ад $100 тысяч.

Першую тройку замыкае Nissan Altima, які за тры гады патаннеў на 42%. Такім чынам, купля патрыманай мадэлі абыдзецца значна танней за яе канкурэнтаў - Toyota Camry і Honda Accord.

Часцей за ўсё амерыканцаў у пошукавіку цікавіў пазадарожнік Jeep Wrangler – яго шукалі 760940 разоў. Для параўнання, Toyota Tacom, якая ідзе на другім месцы, набрала «ўсяго» 509490 запытаў. Трэцяе месца па запытах заняла Tesla Model 3, таксама ў пяцёрку ўвайшлі Honda Civic і Toyota 4Runner. Наогул, у топ-10 толькі тры мадэлі не з'яўляюцца японскімі дзве Jeep і адна Tesla.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках