20 красавiка 2024, Субота, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея хавае прычыны гібелі вайскоўцаў, каб пазбегнуць бунтаў у войску

3
Расея хавае прычыны гібелі вайскоўцаў, каб пазбегнуць бунтаў у войску

Сваякі загінулых абураныя афіцыйнай фармулёўкай.

Расейскае камандаванне хавае прычыны гібелі сваіх жаўнераў перад новай хваляй мабілізацыі, каб прадухіліць бунты ў войску.

Пра гэта гаворыцца ў перахопе, абнародаваным СБУ ў Telegram.

У размове сібірачка расказвае мабілізаванаму мужчыну, якога адправілі ваяваць на Данецкі напрамак, аб тым, што мабілізаваныя вяртаюцца дадому ў цынкавых трунах.

«Ужо натоўпы мабілізаваных дадому назад прыязджаюць... У цынку. У нас у Сібіры ўжо наогул да хал*ры, ледзь не кожны дзень пішуць», - сказала яна.

Больш за ўсё здзіўляе сваякоў афіцыйная прычына гібелі.

«Не тое, каб там недзе на вучэннях, ці недзе там у баявых дзеяннях… «Заснуў і не прачнуўся». Вось нядаўна выпадак быў. А ён быў там, на перадку…», - адзначыла жанчына.

Акупант уважае відавочным, што такім чынам камандаванне спрабуе мінімізаваць грамадскую паніку перад новай хваляй мабілізацыі, якую ў РФ плануюць правесці ў снежні.

«Цяпер скажы, што пі**ец, усе, усе там… памруць на**й, і х*й хто пойдзе больш», — сказаў ён.

З ягоных слоў, «навабранцы» і так дэмаралізаваныя. Частка з іх калечыць сябе і нават не даязджае да вайны.

«Там адзін, карацей, сабе вены ўспароў, другога парэзалі, трэці ад сінькі здох...», - сказаў захопнік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках