4 траўня 2024, Субота, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірыла Буданаў: Украінцаў у 2023 годзе чакае радасць і перамога

15
Кірыла Буданаў: Украінцаў у 2023 годзе чакае радасць і перамога

Ён мяркуе, што для Украіны перамогай стане выхад на межы 1991 года.

Кіраўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў, што наступны год стане для ўкраінцаў пераможным. Ён адзначыў, што добрых навін трэба чакаць у сярэдзіне або ў другой палове 2023-га.

- Радасць і перамога - вось, што ён (2023 год - рэдакцыя) нам прынясе, - сказаў Буданаў. - Ёсць пэўны набор чыннікаў, пэўныя алгарытмы, якія ўжо дзейнічаюць, і, абапіраючыся на гэта, я раблю высновы.

Ён нагадаў, што для Украіны перамогай стане выхад на межы 1991 года. Пры гэтым Буданаў дадаў, што гэта не будзе "заканчэннем усіх працэсаў, яны яшчэ будуць дастаткова працяглыя".

Даўней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў спадзяванне, што мір ва Украіне надыдзе налета.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках