29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыслаў Бяроза аб выбухах на расейскіх авіябазах: Такое магчымае і ў Беларусі

39
Барыслаў Бяроза аб выбухах на расейскіх авіябазах: Такое магчымае і ў Беларусі
Барыслаў Бяроза

Для Расеі кожны наступны ўдар будзе больш балючым і зневажальным.

Сёння з'явілася інфармацыя адразу аб двух выбухах на расейскіх аэрадромах — пад Разанню і ў Саратаўскай вобласці.

Такія інцыдэнты могуць паўтарыцца на расейскіх вайсковых аб'ектах у Беларусі. Аб гэтым у размове з карэспандэнтам сайта Charter97.org заявіў экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ Барыслаў Бяроза.

- Сёння можна ўбачыць два моманты. Першы — у Расеі, нягледзячы на іх хвалёнае СПА і апавяданні пра «аналагаў няма», адбываюцца выбухі на вайсковай стратэгічнай ядзернай авіябазе ў Энгельсе пасля таго, як нейкі беспілотнік пераадольвае расейскую супрацьпаветраную абарону. Яшчэ раз паўтараю - ядзерная авіябаза! Гэта ўсё, што трэба ведаць аб тым, які ўзровень кампетэнтнасці на сёння ў расейскіх вайскоўцаў. Дзікуны не ўмеюць засцерагчы сябе. І гэта мы гаворым аб невядомым беспілотніку.

А што будзе, калі нейкія тэрарысты ў Расеі захопяць ядзерную зброю? Таму, мяркую, што ў РФ ядзерную зброю трэба забіраць, калі яны не могуць засцерагчы сябе і настолькі дзікія, што нападаюць на іншыя краіны. Варварам ядзерная зброя не патрэбная.

24 лютага Расея напала на Украіну. Яны заходзілі на тэрыторыю нашай краіны са зброяй, упэўненыя, што за тры дні возьмуць Кіеў і зладзяць парад на Хрышчаціку. На сённяі дзень выбухі гучаць ужо ў глыбіні Расеі, ад граніцы ўжо амаль на 700 кіламетраў. Гэта кажа толькі пра адно — запусціўшы пачатак баявых дзеянняў, Пуцін паказаў, што ў Расеі больш няма ніводнага бяспечнага месца, дзе можна схаваць зброю, самалёты ці схавацца камусьці з кіраўнікоў РФ. Яны адкрылі гэтую «скрыню Пандоры». На сёння мы бачым бяссілле расейскіх вайсковых сістэм супраць, скажам так, адэкватнай рэакцыі Украіны.

І яшчэ адна важная рэч – я не ведаю, што гэта было: выбух, «бавоўна», эфект лінзы ці чарговае «адмоўнае ўсплыванне», як гэта было з крэйсерам «Масква», але для Расеі кожны наступны ўдар будзе больш балючым і больш зневажальным. Адзіны выхад спыніць гэта - вывесці ўсе войскі з тэрыторыі Украіны і ўступіць у перамовы, каб дамовіцца аб кампенсацыях і ўмовах заканчэння вайны.

— Калі яны на сваёй тэрыторыі не могуць абараніць вайсковыя аб'екты, то ці магчымыя такія інцыдэнты на расейскіх базах у Беларусі?

- Я ўпэўнены, што гэта магчымае цяпер у кожным месцы, незалежна ад таго, дзе знаходзіцца гэты вайсковы аб'ект: у Беларусі, пад Самарай, у Екацярынбургу, Маскве, Піцеры і ўсякім іншым горадзе ці тэрыторыі, на якой размешчаныя вайсковыя базы ці, як яны любяць казаць, «цэнтры прыняцця пастаноў».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках