25 красавiка 2024, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік юрыдычнай фірмы распавёў, як лукашысты ўцякалі з Францыі пасля распачатай супраць іх справы

10
Кіраўнік юрыдычнай фірмы распавёў, як лукашысты ўцякалі з Францыі пасля распачатай супраць іх справы

Беларускія чыноўнікі спалохаліся.

Пры наяўнасці належнай «юрыдычнай зброі» ў праваахоўнікаў, судовы працэс над расейцамі і, прынамсі, крамлёўскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, можа быць вельмі «вясёлым». Ён мог бы быць падобным да позвы супраць Лукашэнкі.

Пра гэта «Обозревателю» распавёў кіраўнік брытанскай юрыдычнай фірмы McСue Jury&Partners Джэйсан МакКю, вядомы ўдзелам у многіх рэзанансных справах, як, напрыклад, Bеllingсat супраць Яўгена Прыгожына. Юрыст адзначыў, што паводле справы супраць Лукашэнкі адвакатаў нанялі палітычныя вязні з Беларусі.

«Таму мы сказалі, што будзем выкарыстоўваць юрыдычныя справы ва ўсім свеце супраць прыватных асоб, напрыклад, міністраў сп. Лукашэнкі, і кожны раз, калі яго міністр будзе наведваць нейкае міжнароднае мерапрыемства, то ў той краіне супраць яго будзе распачынаць персанальную справу». - Адзначыў МакКю.

Ён падкрэсліў, што гэта тады вельмі спалохала беларускіх чыноўнікаў, бо калі, напрыклад, нехта з іх наведваў нейкую выставу па бяспецы ў Францыі, у той жа дзень французскія праваахоўныя органы распачыналі справу і той міністр вымушаны быў вельмі хутка ўцякаць.

«Не заўсёды трэба распачынаць справы, часам ты можаш проста пагражаць справай, каб дабіцца выніку», – заўважыў МакКю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках