19 красавiка 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ваякі ўжо недалёка ад Крамянной

2
Украінскія ваякі ўжо недалёка ад Крамянной

Чакаюцца добрыя навіны ад Генеральнага штаба.

Кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што Узброеныя сілы Украіны ўжо знаходзяцца недалёка ад Крамянной.

У эфіры тэлемарафона ён заявіў, што варта чакаць добрых навін ад Генеральнага штаба УСУ.

Са слоў Гайдая, Крэмль паставіў расейскім акупантам задачу захапіць Бахмут. Праз гэта яны спрабуюць акупаваць усе паселішчы між ім і Лісічанскам.

Акрамя таго, захопнікі штурмуюць Белагораўку, каб стварыць там плацдарм для наступу. Кіраўнік АВА дадаў, што шасцёра паджылых людзей там жывуць далей нягледзячы на безупынныя атакі расейцаў. Цяпер іх спрабуюць упрасіць пакінуць дамы, але нават звароты іхніх родзічаў пакуль не падзейнічалі.

Гайдай адзначыў, што ўсе абяцанні інтэрвентаў аб аднаўленні камунікацый у захопленых местах выявіліся мыльнай бурбалкай. У такіх сялібах не працуе сістэма ацяплення, а электрычныя падстанцыі застаюцца без рамонту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках