20 чэрвеня 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца Washington Post раскрыла падрабязнасці атакі дронамі на тры расейскія аэрадромы

3
Крыніца Washington Post раскрыла падрабязнасці атакі дронамі на тры расейскія аэрадромы

Былі выкарыстаныя вельмі эфектыўныя БПЛА.

Удары па вайсковых аэрадромах РФ, якія прывялі ў шок расейскую прапаганду, арганізавала Украіна. Аб гэтым піша чарговае ўплывовае замежнае выданне The Washington Post са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ва Украіне.

Паводле ягоных слоў, выбухі ўчынілі ўкраінскія дроны, якія паказалі высакакласную працу. Днямі на вайсковых аэрадромах у Курскай, Разанскай і Саратаўскай абласцях адбыліся выбухі.

Частка самалётаў была пашкоджаная, загінула некалькі вайскоўцаў. Раней канцэрн «Украбаронпрам» анансаваў выпуск новага ўкраінскага беспілотніка з далёкасцю палёту 1000 км.

«Гэта былі ўкраінскія беспілотнікі вельмі паспяховыя, вельмі эфектыўныя», - сказаў субяседнік газеты.

Афіцыйна Кіеў не пацвярджаў сваё дачыненне да выбухаў на тэрыторыі РФ у далёкім тыле.

Са слоў дзяржсакратара Энтані Блінкена, ЗША не заахвочваюць удары па тэрыторыі Расеі, каб не прыводзіць да большай эскалацыі, аднак маюць намер працягваць надаваць Украіне вайсковую дапамогу, патрэбную для абароны сябе.

У той жа час кіраўнік Пентагона адзначыў, што Вашынгтон не спрабуе перашкодзіць Кіеву распрацаваць свае сродкі нанясення ўдараў па цэлях на вялікіх адлегласцях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках