Новыя «катлы» для войска РФ: якія тэрыторыі УСУ вызваляць да Новага года
1- 7.12.2022, 12:07
- 6,902

Украінскае войска атрымала стратэгічную перавагу на полі бою.
Украінскае войска мае стратэгічную перавагу на полі бою. Да Новага года УСУ могуць вызваліць часова акупаваныя тэрыторыі Херсонскай і Запарожскай абласцей.
Палкоўнік запасу УСУ і ваенны экспэрт Раман Світан адзначыў, што пры ўмове паспяховага ўдару па Крымскім мосце расейскія акупанты, якія знаходзяцца ў Херсонскай вобласці і на паўвыспе, апынуцца ў «катле». Пры гэтым ён мяркуе, што байцы УСУ могуць біць па лагістычным ланцужку паміж Херсонскай вобласцю і Крымам.
«У нас вельмі добрыя стратэгічныя пазіцыі. Таму Запарожскую, Херсонскую і, магчыма, Крым мы ўжо можам пачаць вызваляць яшчэ да Новага года. Прынамсі, можам на працягу снежня падысці да Крыма - да аднаго з пераходаў да Арабатскай стрэлкі, Чангару або Перакопу», - распавёў экспэрт у каментары «24 каналу».
Таксама Світан адзначыў, што адным з кірункаў, куды з-пад Сватава могуць рухацца ўкраінскія абаронцы, з'яўляецца Шчасце. Паводле ягоных слоў, у гэтым выпадку УСУ вызваляць поўнач Луганскай вобласці і выйдуць на Луганск, а далей ужо трэба рухацца ў бок Расейскай Федэрацыі.