Палітолаг: Пуцін і яго асяроддзе рыхтуюць прытулак у Венесуэле
45- 7.12.2022, 13:00
- 39,484

Абас Галямаў сцвярджае, што ў Крамлі распрацоўваюць аперацыю «Ноеў Каўчэг».
Вядомы расейскі палітолаг Абас Галямаў са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Пуцін і яго асяроддзе рыхтуюць сабе прытулак у Венесуэле. Аперацыя нібыта называецца «Ноеў Каўчэг»:
- Як вынікае з назвы, гаворка ідзе аб пошуку новых зямель, куды можна будзе накіравацца ў выпадку, калі на Радзіме стане зусім няўтульна. Асяроддзе правадыра не выключае, што саступіць у вайне, пазбавіцца ўлады і яму давядзецца кудысьці тэрмінова эвакуявацца.
Першапачаткова, як піша Абас Галямаў, у якасці асноўнай пляцоўкі разглядаўся Кітай:
- Цяпер у якасці перспектыўнай пляцоўкі разглядаецца Лацінская Амерыка - Аргенціна і Венесуэла. Пра першую ніякіх падрабязнасцяў не ведаю, а вось праект перамяшчэння ў другую курыруе Сечын. У яго добрыя асабістыя стасункі з Мадурам і менавіта да яго пераходзіць цяпер куратарства над эвакуацыйным праектам.
Непасрэднай працай з выездам на месца, як піша палітолаг, займаецца Юрый Курылін - правая рука кіраўніка «Раснафты»:
- Улетку ён фармальна адтуль звольніўся і цяпер цалкам прысвяціў сябе менавіта «Ноеву каўчэгу». У яго амерыканскае грамадзянства і добрыя сувязі.
Калі яны кажуць, што «ўсё ідзе паводле плану», то мае сэнс удакладняць, паводле якога менавіта. Планаў у іх, відавочна, значна больш за адзін.