23 красавiка 2024, aўторак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль дзве тысячы прапагандыстаў з Беларусі і іншых краін патрапілі ў санкцыйны спіс Украіны

2
Амаль дзве тысячы прапагандыстаў з Беларусі і іншых краін патрапілі ў санкцыйны спіс Украіны

Спіс ужо ўзгоднены.

Нацыянальнае агенцтва прадухілення карупцыі Украіны дадало ў спіс кандыдатаў на санкцыі амаль дзве тысячы прапагандыстаў, паведамілі ў структуры. Абмежаванні закрануць не толькі грамадзян Расеі і Беларусі, але і прадстаўнікоў іншых краін, якія прапагандуюць вайну супраць Украіны: спевакі, журналісты, блогеры, рэдактары прапагандысцкіх медыя, а таксама тэлекампаніі, выдавецтвы. Спіс узгадніла санкцыйная група, затым яна перадасць яго на разгляд Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

«Каля дзвюх тысяч прапагандыстаў ужо найбліжэйшым часам патрапяць пад санкцыі ва Украіне. Гэта яшчэ адзін цвік у труну прапагандысцкай машыны апошняй імперыі і напамінак аб тым, што мы не прапусцім ніводнага чалавека, які распальваў нянавісць да ўкраінцаў з пачатку вайны ў 2014 годзе», - сказаў кіраўнік НАПК Аляксандр Новікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках