5 лютага 2023, Нядзеля, 5:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт пра бітву на Данбасе: Расея пайшла ва-банк

5
Вайсковы эксперт пра бітву на Данбасе: Расея пайшла ва-банк
АЛЕГ ЖДАНАЎ
ФОТА: FAKTY.COM.UA

РФ сцягнула на Данбас асноўныя свае сілы і не здатная перакінуць войскі на іншыя кірункі.

Такое меркаванне 6 снежня ў YouTube выказаў украінскі вайсковы эксперт, палкоўнік запасу Алег Жданаў, параўнаўшы бітву на Данбасе з астатнім наступам нямецкага войска пад камандаваннем Эрыха Людэндорфа ўвесну 1918 года падчас Першай сусветнай вайны.

«У мяне ствараецца ўражанне, што генеральны штаб Расейскай Федэрацыі ўжо пачаў такую аперацыю, і пачаў яе на Данбасе. Глядзіце, што цяпер адбываецца на Данбасе, на мой погляд. Яны ўсунуліся ў гэтую бітву на Данбасе, уперліся ў Бахмут, Аўдзееўку, Салядар, Пяскі. Тамака яны засяродзілі асноўныя высілкі. На астатніх дзялянках яны не маюць сіл, яны сядзяць і благаюць, каб мы не перайшлі ў наступ. Бо наступальнага патэнцыялу яны не маюць больш нідзе», - адзначыў Жданаў.

Паводле ягоных слоў, сваю групоўку войскаў з-пад Херсона расейцы кінулі збольшага на данецкі кірунак - пазбавілі самі сябе магчымасці манэўру.

«Яны не могуць памяняць асноўны вектар наступу на сённяшні дзень, таму яны так ціснуць. Яны пайшлі ва-банк. Фактычна ў іх вось гэтая бітва ўжо ідзе, як у 1918 годзе ў Людэндорфа. Яны ў яе ўсунуліся і не могуць спыніцца ды перакінуць войскі на іншы кірунак. Бо гэта запатрабуе часу і сіл. Як толькі яны спыняцца - мы пяройдзем у контрнаступ», - падкрэсліў Жданаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».