16 красавiка 2024, aўторак, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія абвясціла пра дзявяты пакет санкцый супраць Расеі

6
Еўракамісія абвясціла пра дзявяты пакет санкцый супраць Расеі

Што ў яго ўвойдзе.

Еўракамісія абвясціла сёння, 7 снежня, змест дзявятага пакета санкцый супраць Расеі.

Пра гэта паведаміла кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Ляен адзначыла, што Расея працягвае несці Украіне смерць і разбурэнне, наўмысна нацэльваючыся на цывільнае насельніцтва і цывільную інфраструктуру, спрабуючы паралізаваць краіну на пачатку зімы.

«Тыя восем пакетаў санкцый, якія мы ўвялі, ужо моцна кусаюцца. І сёння мы ўзмацняем ціск на Расею дзявятым пакетам санкцый», - падкрэсліла яна.

Як паведамляе кіраўніца ЕК, пакет змяшчае наступныя асноўныя антырасейскія санкцыі:

дапоўнены пералік падсанкцыйных асоб, куды дадаткова ўвайшлі амаль 200 фізічных і юрыдычных асоб. Сярод іх - расейскія ўзброеныя сілы, а таксама асобныя афіцэры і абаронна-прамысловыя прадпрыемствы, члены Дзяржаўнай думы і Рады федэрацыі, міністры, губернатары, палітычныя партыі і г. д. Гэты спіс, са слоў Ляен, уключае ключавыя фігуры, задзейнічаныя ў жорсткіх і наўмысных ракетных ударах Расеі па мірным насельніцтве, у выкраданні ўкраінскіх дзяцей у Расею і ў крадзяжы ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі;

уведзеныя санкцыі супраць трох дадатковых расейскіх банкаў, у тым ліку поўную забарону на транзакцыі Расейскага банка развіцця рэгіёнаў;

уведзены новы экспартны кантроль і абмежаванні, у тым ліку ў дачыненні да тавараў падвойнага выкарыстання. Гэта прадугледжвае ключавыя хімічныя рэчывы, нэрвова-паралітычныя рэчывы, электроніку ды ІТ-кампаненты, якія могуць выкарыстоўвацца расейскай вайсковай машынай;

перацяты доступ Расеі да ўсякіх дронаў і беспілотных лятальных апаратах. Гэта значыць, будзе дзейнічаць забарона дырэктыўнага экспарту рухавікоў для беспілотнікаў у Расею і экспарт ва ўсякія трэція краіны, напрыклад Іран, якія могуць пастаўляць беспілотнікі ў Расею;

уведзеная забарона на вяшчанне ў эфіры еўрапейскіх тэлеканалаў чатырох дадатковых тэлеканалаў і ўсіх іншых платформаў распаўсюджвання расейскай прапаганды;

уведзеныя далейшыя эканамічныя захады супраць расейскага энэргетычнага і горназдабыўнога сэктараў, у тым ліку забарона на новыя інвестыцыі ў горназдабыўную прамысловасць у Расеі.

Акрамя таго, гэты пакет дапаўняецца поўнай забаронай ЕЗ на імпарт расейскай марской нафты, якая ўвайшла ў дзеянне на гэтым тыдні, а таксама глабальным абмежаваннем цаны нафты, узгодненым G7.

«Міжнароднае супрацоўніцтва супраць вайны Расеі ніколі не было такім моцным. Мы падтрымліваем Украіну і прымушаем Расею плаціць за сваю жорсткасць. Мы адзіныя і цвёрдыя», - канстатавала Урсула фон дэр Ляен.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках