5 траўня 2024, Нядзеля, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блінкен: Фінляндыя і Швэцыя гатовыя да ўступлення ў NATO

Блінкен: Фінляндыя і Швэцыя гатовыя да ўступлення ў NATO
ЭНТАНІ БЛІНКЕН

Фармальнае ўступленне краін у NATO неўзабаве будзе закончанае.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен, паведамляе фінскае выданне Yle.

«Пуцін фактычна зрабіў NATO мацнейшай, ён ужо зазнаў паразу ў шмат якіх пытаннях у вайне ва Украіне, ён меркаваў, што таксама можа аслабіць NATO, а імкненне Фінляндыі ды Швэцыі да сяброўства ў гэтым выявілася памылкай», - адзначыў Блінкен.

Паводле ягоных слоў, гэтыя краіны неўзабаве прымуць у NATO. Пакуль жа доўжыцца перамоўны працэс, ЗША будуць цалкам падтрымліваць Фінляндыю і Швэцыю.

"Мы шануем падтрымку, якую мы атрымалі ад Злучаных Штатаў што да сяброўства Фінляндыі ў NATO", - адзначыў фінскі міністр замежных спраў Пэка Гаавіста.

Наступным разам міністры замежных спраў Швэцыі ды Фінляндыі маюць сустрэцца праз два тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках