8 траўня 2024, Серада, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растове шалёная расейка накінулася на навагоднюю інсталяцыю

27
У Растове шалёная расейка накінулася на навагоднюю інсталяцыю

Жанчына ўбачыла ў ёй колеры ўкраінскага сцягу.

Грамадзяне Расеі пачынаюць паводзіць сябе неадэкватна, калі бачаць колеры сцяга Украіны: ці то ад страху перад усім украінскім, ці то ад "патрыятычных" пачуццяў. У Растове-на-Доне жанчыну раззлавала навагодняя інсталяцыя.

Відэа з абуранай расейкай апублікавалі ў тэлеграм-канале “Двач”.

У расейскім горадзе Растоў-на-Доне рыхтуюцца да Новага года: там хацелі ўсталяваць навагоднюю інсталяцыю, зробленую ў колерах мясцовай сімволікі, якая часткова супадае з дзяржаўным сцягам Украіны.

Гэта ўбачыла жанчына і пачала запісваць відэа са скаргамі і абурэннямі: "Людзі, паглядзіце на гэтую ганьбу". Яна падышла да мужчыны, які займаўся ўсталяваннем, і заявіла, што ён такім чынам не падтрымлівае расейскіх акупантаў.

Пасля распаўсюджвання відэа ў горадзе ўсё ж прыбралі гэтую навагоднюю інсталяцыю. Аднак некаторыя каментатары пацікавіліся, чаму яна дагэтуль не пачала абурацца праз колер эмблемы растоўскага футбольнага клуба - сіняга і жоўтага.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках