5 траўня 2024, Нядзеля, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «абразу Лукашэнкі» менчука асудзілі на год калоніі

8
За «абразу Лукашэнкі» менчука асудзілі на год калоніі

Яго мабільны тэлефон забралі ў «даход дзяржавы».

Суд Партызанскага раёна Менска 5 лістапада закончыў разбор крымінальнай справы ў дачыненні да 53-гадовага жыхара сталіцы Вадзіма Калініна. Яго абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Судовы працэс вяла суддзя Наталля Дзядкова.

Паводле выстаўленага абвінавачання, Вадзім Калінін у лютым 2022 года, «выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон Xiaomi Redmi 6А, пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй старонкі minsk_news з выявай Лукашэнкі каментар абразлівага характару на ягоны адрас».

Суд прызначыў Калініну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Паведамляецца, што ягоны мабільны тэлефон забралі ў «даход дзяржавы».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках