11 траўня 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якавіна: Пуцін пойдзе на значныя саступкі

5
Якавіна: Пуцін пойдзе на значныя саступкі
ІВАН ЯКАВІНА

Названая ўмова, пры якой Расея верне ўсіх украінскіх ваеннапалонных і сыдзе з ЗАЭС.

Праца аміякапроваду Тальяці-Адэса нечакана стала вельмі важная для дзяржавы-тэрарыста, сказаў у эфіры «Радыё НВ» міжнародны аглядальнік Іван Якавіна.

Ён мяркуе, што дзеля гэтага транзіту дыктатар Уладзімір Пуцін пойдзе на значныя саступкі.

«Для Пуціна гэта вельмі важная гісторыя. Я, вядома, не фанат таго, што гэты аміякапровад пачне працаваць і прыносіць Расеі прыбытак. Але калі дзеля гэтага будзе вернуты Украіне кантроль над ЗАЭС, плюс усе ваеннапалонныя вернуцца дадому, плюс да гэтага яшчэ і Расея возьме на сябе абавязацельствы адмовіцца ад удараў па цывільнай інфраструктуры, то я думаю, гэта будзе даволі добра», - падкрэсліў ён.

Прычынай падвышанай увагі Масквы да лёсу аміякапроваду Якавіна бачыць тое, што праз апошнія падзеі Газпрам апынуўся на мяжы спусташэння - манапалісту няма куды падзець газ, яго даводзіцца выдаткоўваць на вытворчасць аміяку.

Такая ўгода будзе ўскосна азначаць прызнанне Расеяй няздольнасці перамагчы ў вайне, заявіў журналіст.

«Калі б яна думала, што магла б перамагчы ў гэтай вайне, на ліха ёй усякія ўгоды ўкладаць? Пайшоў ды перамог, і ўсё. Але ўкладанне падобнага кшталту ўгоды стане ўжо другім афіцыйным пацвярджэннем таго, што Расея перамагчы не можа. Таму што першым, мабыць, было ўкладанне збожжавай угоды», - сказаў ён.

РФ, вядома, можа парушыць сваю частку меркаванага пагаднення, прызнае Якавіна, але тады, на ягоную думку, Украіна лёгка адключыць аміякапровад у кожны момант.

Дзеля падаўжэння «збожжавай угоды» Расеі могуць дазволіць экспартаваць аміяк па тым жа калідоры, па якім Украіна зараз экспартуе харчаванне, пісала ў лістападзе Financial Times. Перамовы, паводле звестак крыніц выдання, вядуцца ў рамках ААН.

З гэтай мэтай бакі абмяркоўвалі перазапуск аміякапроваду Тальяці—Адэса, перапампоўка праз які была спыненая 24 лютага.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў 17 лістапада, што краіна можа пагадзіцца на транзіт расейскага аміяку ў Адэсу толькі пасля таго, як адбудзецца абмен палоннымі паводле формулы "ўсіх на ўсіх".

Працягласць аміякапроваду па тэрыторыі Украіны – 1 018 км. Расейскую частку трубаправода кантралюе Тальяціазот, які належыць групе «Уралхім». Аператарам яго ўкраінскай часткі выступае дзяржпрадпрыемства «Укрхімтрансаміяк».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках