11 траўня 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазырскага НПЗ сур'ёзныя праблемы

3
У Мазырскага НПЗ сур'ёзныя праблемы

Акцыі завода праселі.

З пачаткам вайны Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод страціў свайго асноўнага спажыўца - Украіну, праз якую праходзіў транзіт і на якую прыпадаў асноўны экспарт, піша тэлеграм-канал «БГМ».

Пасля гэтага кіраўніцтва завода прыняло пастанову аб пераходзе на капітальны рамонт часткі прадпрыемства. Так, з сакавіка да верасня прастойвала палова ўсёй вытворчасці. Акрамя капітальнага рамонту, на НПЗ ужо год не могуць запусціць новую камбінаваную ўстаноўку гідракрэкінгу комплексу H-Oil.

На сур'ёзныя праблемы прадпрыемства ўказвае не толькі страчаны рынак збыту, але і кошт акцый завода. У пачатку года кошт адной акцыі складаў 210 беларускіх рублёў, зараз кошт акцыі ўпаў у чатыры разы, да 50 рублёў за штуку.

Самі акцыі не прадаюцца свабодна, а з 31 сакавіка 2021 года прыпыненая выплата дывідэндаў за 2020 год (пра 2021 год інфармацыі няма). Не выключана, што дывідэнды не будуць выплачвацца і за 2022 год.

Што б не казалі лукашысты, а санкцыі дзенічаюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках