11 траўня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прычынілі акупантам страты ў Луганскай вобласці

УСУ прычынілі акупантам страты ў Луганскай вобласці

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ.

Украінскія вайскоўцы прычынілі ворагу сур'ёзныя страты, таму ў акупаваную Кадзіеўку (Луганская вобласць) былі дастаўленыя да 50 параненых наймітаў з прыватнай вайсковай кампаніі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Супраціўнік далей засяроджвае намаганні на вядзенні наступу на Бахмуцкім кірунку. На Ліманскім і Аўдзееўскім кірунках спрабуе палепшыць тактычнае становішча. На іншых кірунках вораг засяроджвае намаганні на стрымліванні дзеянняў падраздзяленняў сіл абароны Украіны, абстрэльвае пазіцыі ўкраінскіх войскаў і цывільныя аб'екты. Абсталёўвае абарончыя межы і пазіцыі.

На працягу дня расейскія акупанты нанеслі 4 ракетныя і 9 авіяцыйных удараў. Зафіксавана і 25 варожых абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Ракетныя ўдары атрымалі мірныя паселішчы Камышаваха, Грыгараўскае і Юльеўка Запарожскай вобласці. Пагроза нанясення ворагам ракетных удараў па аб'ектах энэргетычнай сістэмы і крытычнай інфраструктуры на ўсёй тэрыторыі Украіны захоўваецца і далей.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя без істотных змен, прыкмет фармавання наступальных груповак супраціўніка не выяўлена. У местах Мазыры, Гомелі ды Магілёве адзначанае павелічэнне расейскіх мабілізаваных вайскоўцаў. У вайсковых камісарыятах Гомельскай вобласці працягваюцца акцыі спраўджвання ўліковых звестак вайсковаабавязаных.

На Северскім кірунку асобныя падраздзяленні супраціўніка знаходзяцца ў прымежных раёнах Бранскай і Курскай абласцей. Пад мінамётны абстрэл падпала паселішча Хадына Сумскай вобласці.

На Слабажанскім кірунку вораг абстраляў з мінамётаў і рульнай артылерыі такія паселішчы як Стралеча, Зялёнае, Цярновая, Старыца, Чугунаўка і Каменка Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку вораг учыніў абстрэлы з танкаў і артылерыі розных тыпаў такіх паселішчаў як Двурэчная, Купянск, Крахмальнае, Першамайскае Харкаўскай вобласці; Навасёлаўскае і Стэльмахоўка Луганскай вобласці.

На Ліманскім кірунку супраціўнік абстраляў такія паселішчы як Грэкаўка, Неўскае і Краснапопаўка Луганскай вобласці ды Торскае і Грыгараўка Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку абстраляныя з танкаў, мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі больш як дваццаць паселішчаў. Сярод іх - Верхнякаменнае, Белагораўка, Вясёлае, Салядар, Бахмуцкае, Бахмут, Апроснае, Андрэеўка, Белая Гара, Курдзюмаўка, Азаранаўка, Дыліеўка і Жалезнае Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку вораг учыніў абстрэлы Аўдзееўкі, Бярдзічава, Мар'інкі ды Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці.

На Навапаўлаўскім кірунку зафіксаваныя артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы такіх паселішчаў як Вуглядар, Новаўкраінка, Залатая Ніва, Вялікая Навасёлка і Наваполь Данецкай вобласці.

На Запарожскім кірунку акупанты зладзілі агнявы ўплыў на паселішчы Краснае, Даражнянка, Залізнічнае, Арэхаў, Новаданілаўка, Новаандрэеўка, Стэпнае, Чырвонадняпроўка Запарожскай вобласці і Вышэйтарасаўка ў Днепрапятроўскай вобласці.

На Херсонскім кірунку вораг учыніў артылерыйскія абстрэлы паселішчаў Херсонскай вобласці побач з лініяй сутыкнення. Ізноў пад артылерыйскія абстрэлы падпаў Херсон і яго наваколлі, пацярпелі цывільныя грамадзяне.

Супраціўнік працягвае траціць жывую сілу. За мінулы дзень у цэнтральную лякарню места Кадзіеўкі Луганскай вобласці было дастаўлена да 50 параненых наймітаў са складу прыватнай вайсковай кампаніі.

Разам з тым, у асобных рэгіёнах расейскай федэрацыі працягваюцца захады мабілізацыі. Так, вайсковаабавязаным у Самарскай вобласці далей уручаюць позвы.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі сіл абароны Украіны за гэты дзень пацэлілі ў 2 абшары засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках