19 траўня 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка патлумачыла, як аднавіць здароўе дзіцяці пасля каранавіруса

Лекарка патлумачыла, як аднавіць здароўе дзіцяці пасля каранавіруса

Дзеці, як і дарослыя, вельмі схільныя да рызыкі заражэння COVID-19.

Загадчыца аддзялення 1-й гарадской дзіцячай паліклінікі Менска Любоў Дарошка расказала aif.by, як, на ейную думку, трэба паступіць бацькам дзіцяці, якое перанесла каранавірусную інфекцыю.

«Калі дзіця перанесла каранавірусную інфекцыю, у залежнасці, безумоўна, ад узросту, абавязкова праз месяц трэба здаць агульны аналіз крыві, агульны аналіз мачы, зрабіць электракардыяграму і прызначыць вітаміны. Важна таксама абмежаванне фізічнай нагрузкі на працягу аднаго месяца. Праз 30 дзён трэба прыйсці да ўчастковага лекара на агляд», - апісала лекар алгарытм аднаўлення пасля хваробы.

Экспэрт дадала, што дзеці, як і дарослыя, вельмі схільныя да рызыкі заражэння COVID-19. Медыкі зважаюць на наступныя сімптомы, пры якіх варта як мага хутчэй звярнуцца да лекара: падвышэнне тэмпературы цела да 38,5 градусаў і вышэй, казытанне ў горле, боль у горле, закладзенасць носа, разлад стрававання.

«Бацькі павінныя вымяраць тэмпературу цела абавязкова. Абавязкова прамываць носік фізрастворам, увільгатняць паветра, даваць багата піць», - дадала педыятр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках