6 чэрвеня 2026, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект «Сірыус»: стала вядома аб рэгулярных паборах з расейскіх алігархаў у фонд сябра Пуціна

1
Праект «Сірыус»: стала вядома аб рэгулярных паборах з расейскіх алігархаў у фонд сябра Пуціна
АЛЕНА ШМЯЛЁВА І УЛАДЗІМІР ПУЦІН

Сумы павялічваюцца ў перыяды, калі ім трэба атрымаць падтрымку ад Крамля.

Расейскія алігархі ўносяць не менш за мільён даляраў на год на фінансаванне фонду, што кіруе школай «Сірыус», заснавальнікам якой выступае сябар Уладзіміра Пуціна. Аднак большая частка грошай у фонд, які кіруе школай, паступае ад дзяржавы. Такія сцвярджэнні змяшчаюцца ў расследаванні выдання «Агенство».

Адзін з заснавальнікаў фонду «Талент і поспех» - стары сябар Пуціна, віяланчэліст Сяргей Ралдугін. Кіраўніцу школы Алену Шмялёву «Агенство» называе «фаварыткай прэзідэнта». Яна была адным з начальнікаў яго перадвыбарнага штаба ў 2018 годзе, а на выбары ў Думу ў 2021 годзе ішла ў федэральным перадвыбарным спісе «Адзінай Расіі» разам з міністрамі Сяргеем Лаўровым і Сяргеем Шайгу.

З разлікаў «Агенства», унёскі алігархаў у фонд школы пачаліся ў 2016 годзе пасля сустрэчы мільярдэраў з Пуціным. Цяпер сумы, якія яны ахвяруюць у школу, павялічваюцца ў перыяды, калі ім трэба атрымаць падтрымку ад Крамля, расказвае выданне. Напрыклад, вялікая частка ўнёскаў мільярдэра Сулеймана Керымава ў фонд прыйшла «Сірыусу», калі ён быў арыштаваны ў Францыі, а Расея дамагалася яго вызвалення.

У выніку мільярдэры ахвяравалі школе 17,5 мільярда рублёў. Яшчэ прыйшлі ад кампаній, дзе ключавым акцыянерам з'яўляецца дзяржава. 27,2 мільярда фонду наўпрост дала дзяржава.

Пры гэтым 3/4 грошай ідуць не на адукацыю дзяцей, а на будаўніцтва і падтрымку аб'ектаў, якія засталіся ад Алімпіяды ў Сочы, падлічыла «Агенство». Толькі 25 адсоткаў ідзе на адукацыю дзяцей. Праграмай займаюцца так званыя метадолагі, а ў калектыве пануе «атмасфера пуцінізму», піша выданне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках