16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталы прадстаўнік ЗША пры АБСЕ: Колькасць вайскоўцаў РФ на межах з Украінай налічвае ўжо блізу 190 тысячаў

21
Сталы прадстаўнік ЗША пры АБСЕ: Колькасць вайскоўцаў РФ на межах з Украінай налічвае ўжо блізу 190 тысячаў
МАЙКЛ КАРПЕНТЭР
ФОТА: USEMBASSY.GOV

Гэта найзначнейшая мабілізацыя сілаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.

Агульная колькасць расейскіх вайскоўцаў на межах з Украінай, паводле падлікаў ЗША, складае ад 169 да 190 тысячаў, заявіў сталы прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр падчас выступу ў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ), паведамляе U.S. Mission to the OSCE (пераклад – zn.ua).

Такая колькасць, сярод іншага, уключае войскі ўздоўж мяжы, у Беларусі і ў Крыме, байцоў Расгвардыі, а таксама падраздзяленні прарасейскіх сілаў на ўсходзе Украіны.

"Гэта самая значная мабілізацыя сілаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны", – сказаў Карпентэр.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках