Героя мема пра памідоры і смятану Анатоля Шаўковіча зноў затрымалі
15- 18.02.2022, 21:25
- 16,548
![Героя мема пра памідоры і смятану Анатоля Шаўковіча зноў затрымалі](https://i.c97.org/ai/450574/aux-head-1641835545-20220110_shalkovich_360.jpg)
Сёння яго судзілі.
Героя мема пра памідоры і смятану Анатоля Шаўковіча зноў затрымалі, паведамляе «Вясна».
65-гадовага інжынера затрымалі 17 лютага. Сёння яго асудзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Суддзя Сівец арыштавала Анатоля на 15 сутак паводле артыкула 19.1 КаАП ("дробнае хуліганства").
Разам з ім затрымалі і Сяргея Глушакова, якога таксама судзілі за хуліганства. Ён правядзе на Акрэсціна 15 сутак.