6 траўня 2024, панядзелак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы прадпрымальнік і актывіст Марк Бернштэйн

5
У Менску затрыманы прадпрымальнік і актывіст Марк Бернштэйн

Ён вядомы ва ўсім свеце як топавы рэдактар «Вікіпедыі».

Удзень 11 сакавіка ў Менску затрымалі Марка Бернштэйна - актывіста і папулярызатара развіцця свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі Wikipedia.org. Відэа затрымання апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі. Праз што маглі ўзнікнуць пытанні да Бернштэйна, пакуль невядома, паведамляе zerkalo.io.

«Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы», – паведамлялася ў публікацыях праўладных тэлеграм-каналаў.

Марк Бернштэйн вядомы ў Беларусі як актывіст і папулярызатар развіцця свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі Wikipedia.org. Ён уваходзіць у топ-50 рэдактараў расейскай «Вікіпедыі».

Раней 10 сакавіка расейскі прапагандысцкі тэлеграм-канал «Мракоборец» апублікаваў асабовыя звесткі Марка, абвінаваціўшы яго ў парушэнні новага расейскага «закону аб фэйках» праз унясення правак у артыкулы «Вікіпедыі» аб нападзе Расеі на Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках