Партызанская «рэйкавая вайна» ў Беларусі набірае абароты
38- 16.03.2022, 14:42
- 68,716
Сёння ўначы партызаны правялі дзёрзкую акцыю на Віцебскім аддзяленні БЧ.
Сёння ўночы, пасля паўночы, на перагоне Фарынава-Загацце (Віцебскае аддзяленне БЧ), спалілі рэлейную шафу СЦБ (прылада сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання).
У выніку праведзенай дыверсіі, святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым адцінку знаходзяцца ў непрацоўным стане, паведамляюць прадстаўнікі БЧ.
Нагадаем, што менавіта па чыгунцы працягвае ажыццяўляцца асноўная перакідка сіл акупантаў ва Украіну.